У сельсаветах новыя кіраўнікі
Напрыканцы мінулага тыдня ў сельскіх Саветах прайшлі арганізацыйныя сесіі мясцовых дэпутатаў новага складу.
Адным з галоўных пытанняў мерапрыемства былі выбары старшынь сельвыканкамаў. У Тураўскім гарадскім, Верасніцкім, Мілевіцкім, Людзяневіцкім, Перароўскім, Чырвоненскім, Дзякавіцкім, Марохараўскім, Рычоўскім, Юркевіцкім абраннікі адзінадушна аказалі давер ранейшым кіраўнікам Саветаў. А вось у трох Саветах старшыні былі перавыбраны. Так, Руднянскі Савет узначаліла Вольга Міхайлаўна Бойка, якая раней працавала ў КУП “Жыткавіцкі камунальнік”, Азяранскі — Аліфіравец Міхаіл Васільевіч (майстар цэха п. Хваенск ААТ “Жыткавічлес”), Ленінскі — Нямчэня Васіль Канстанцінавіч (дырэктар ДУА “Юркевіцкая сярэдняя школа).