Адказнасць і высокі прафесіяналізм – вось такімі якасцямі валодае слесар механазборачных работ Веніяміна Куцаева
Адказнасць і высокі прафесіяналізм – вось тыя якасці, якімі найперш характарызуюць у таварыстве з абмежаванай адказнасцю “Эрбен груп” калегі і кіраўніцтва слесара механазборачных работ Веніяміна Куцаева.
Яшчэ рабочага называюць старажылам прадпрыемства. На ім ён адпрацаваў больш за дзясятак гадоў. У вытворчыя цэхі “Эрбен груп” Веніямін прыйшоў з Жыткавіцкага маторабудаўнічага завода. Але менавіта ў таварыстве прайшла шліфоўка яго прафесійнага майстэрства. Пачынаючы слесарам другога разраду, ён паспяхова павысіў сваю кваліфікацыю да чацвёртага. Любая справа падуладна працавітым рукам Веніяміна Куцаева. Ён нікому не адмаўляе ў дапамозе, бо добра ведае, як цяжка ўзысці на вяршыню майстэрства без слушнай парады больш вопытных і спрактыкаваных калег. У свой час іх рабочы атрымліваў вельмі шмат, за што ўдзячны сваім настаўнікам, з якімі працаваў поплеч. Веніямін Куцаеў ганарыцца, што працуе ў такім дружным калектыве, і такая акалічнасць толькі станоўча адбіваецца на яго вытворчых здабытках.