Закуп малака не змяншаецца
Кожны літр малака ў прыватным сектары гатовы закупіць на тэрыторыі Дзякавіцкага сельсавета. У гэтым зацікаўлены не толькі сельвыканкам, але і мясцовая гаспадарка.
Плёнам такога супрацоўніцтва з’яўляецца тое, што ў разліку на адну прыватную карову на тэрыторыі сельскага Савета закупляецца штодзённа па пяць кілаграмаў малака. Гэта адзін з лепшых паказчыкаў па раёну. Усяго ж дзённы закуп лішкаў малака ў насельніцтва на цяперашні час тут складае больш за 1800 кілаграмаў. Актыўнасць мясцовых малаказдатчыкаў тлумачыцца добрай арганізацыяй закупу малака, своечасовымі разлікамі за здадзеную прадукцыю, а таксама дапамогай, якую сельгаспрадпрыемства аказвае ім па забеспячэнню сенам і іншымі кармамі, а таксама ў апрацоўцы прысядзібных участкаў.