Пакінутых дамоў меншае
Актыўна праводзіць працу па зносу старых пакінутых будынкаў у вёсках Савета Марохараўскі сельвыканкам. Толькі з пачатку гэтага года такіх знесена каля двух дзесяткаў.
Асноўны акцэнт мясцовая ўлада ў гэтай дзейнасці робіць на спадчыннікаў. Менавіта праца з імі і дае неабходны плён, людзі або прыводзяць бацькоўскія селішчы ў парадак, або зносяць іх. Па такому прынцыпу мяркуецца ў бліжэйшы час пазбавіць вясковыя вуліцы яшчэ ад сямі старых разваленых будынін.
Падрыхтавалі карэспандэнты “НП”.