Гараджане на сенакосе
Практычную дапамогу па нарыхтоўцы кармоў аказваюць шэрагу гаспадарак раёна арганізацыі горада.
З ААТ “Жыткавічыхімсервіс”, “Жыткавіцкі агратэхсервіс”, “Жыткавічлес”, ДЛГУ “Жыткавіцкі ляскагс” і іншых гарадскіх арганізацый на сенакосныя ўгоддзі адпраўлена з дзесятак адзінак тэхнікі, якая задзейнічана на перавозцы травяной масы. Такая дапамога гараджан дазволіць працаўнікам гаспадарак не толькі паскорыць тэмпы корманарыхтоўкі, але і закласці якасны травяны фураж. С. МІКАЛАЕЎ.