“Плюсавое”паўгоддзе лесанарыхтоўшчыкаў
Як сведчаць вытворчыя паказчыкі 6 месяцаў 2010 года, калектыў адкрытага акцыянернага таварыства “Жыткавічлес” спрацаваў з прыкметным “плюсам” да аналагічнага перыяду мінулага года і выйшаў на новыя рубяжы па многіх накірунках сваёй дзейнасці.
Калі ў 2009 годзе было нарыхтавана 43387 кубічных метраў драўніны, то ў бягучым годзе 56775 метраў кубічных або 130,9 працэнта. Вывазка, распілоўка яе адпаведна склалі 125,9 і 121,8 працэнта. Было выпушчана 8132 метры кубічныя піламатэрыялаў, што да 6 месяцаў 2009 года склала 117,2 працэнта. З пачатку сезона было здабыта 93,7 тоны каштоўнай смалы-жывіцы.
За студзень — чэрвень 2010 года таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах было выпушчана на 5 мільярдаў 191 мільёнаў рублёў — 122,2 працэнта да мінулагодняга, тавараў народнага спажывання на 310 мільёнаў рублёў, або 110,7 працэнта да 6 месяцаў мінулага года.
Працаваць лесанарыхтоўшчыкам даводзіцца як у сцюжу, так і ў спёку, тым не менш яны дабіваюцца важкіх вытворчых паказчыкаў не спасылаючыся на ўсе цяжкасці. У працоўным саперніцтве за 6 месяцаў бягучага года лепшых паказчыкаў дабіўся Людзяневіцкі майстарскі ўчастак пад кіраўніцтвам Андрэя Каржа. На іх рахунку 12700 метраў кубічных нарыхтаванай драўніны, што склала 123,7 працэнта да плана. На 102,7 працэнта выканаў свой паўгадавы план Тураўскі майстарскі ўчастак на чале з самым вопытным лесанарыхтоўшчыкам Мікалаем Тарасюком.
У леспрамгасе па-ранейшаму праводзіцца курс на тэхнічнае пераўзбраенне. У апошні час, напрыклад, набыты 2 новыя тралёвачныя трактары.