“Экстра” казну папаўняе
З грамадскіх ферм ААТ “Тураўшчына” на цяперашні час штодзённа на перапрацоўку паступае амаль 54 тоны малака ў заліковай вазе. Усё яно на малочным камбінаце прымаецца толькі гатункам “экстра”.
У акцыянерным таварыстве зараз налічваецца адзінаццаць малочнатаварных фермаў, дзе ўтрымліваецца 3255 кароў. Сярэднясутачны надой ад адной каровы зараз складае 17,1 кілаграма, што на дзвесце грамаў больш чым было на такі перыяд летась. Зразумела, што павялічыліся надоі, вырасла і рэалізацыя прадукцыі. Лідарства па надою ад адной каровы ўпэўнена трымаюць па гаспадарцы аператары машыннага даення новай фермы “Казаргаць” і верасніцкай МТФ. Тут дзённая аддача ад кожнай рагулі складае 22,3 і 21 кілаграм малака адпаведна. 19,6 кілаграма сырадою ад каровы надойваюць за суткі і працаўнікі малочнатаварнага комплексу “Казаргаць-2”. Добрыя вынікі па вытворчасці малака забяспечваюць і жывёлаводы азяранскай, старажавецкай і хачэньскай малочнатаварных фермаў.