Папрацавалі з прыбыткам
За 6 месяцаў 2010 года дарожнымі арганізацыямі нашага раёна было выканана работ на 8,5 мільярда рублёў, у тым ліку ДЭУ-111 — на 2,3 мільярда рублёў, ДЭУ-48 — на 2,5 мільярда і ДБУ-21 — на 3,7 мільярда рублёў.
Выпрацоўка на аднаго работніка склала адпаведна 37,5, 30,6 і 32,4 мільёна рублёў. За першае паўгоддзе ўсе прадпрыемствы спрацавалі з прыбыткам.
Платныя паслугі за 5 месяцаў года ДБУ-21 выканала на 1,1 мільёна рублёў, ДЭУ-111 — на 5,4 мільёна. Тэмп росту платных паслуг у ДЭУ-48 склаў 117,6 працэнта. Паспяхова выконваюцца тут і мерапрыемствы па энергазберажэнні.
С. ВЕЧАРОВЫ.