Расці, рыбка!
З пачаткам красавіка пачалося зарыбленне ў доследным рыбгасе “Белае”. Сёлета ў выроставых сажалках будуць гадавацца карп, белы амур, таўсталобік, карась, шчупак. Акрамя гэтых традыцыйных відаў рыбы, пачэснае месца зоймуць сом і сцерлядзь.
Таварная рыба будзе вырошчвацца ў 14 сажалках, агульны аб’ём воднай роўнядзі якіх — 783 гектары. Запланавана выгадаваць не менш 1000 тон таварнай рыбы і рэалізаваць яе звыш 900 тон.
С. ВІЛЬЧЫК.