Вяскоўцам на дапамогу
На базе абслугоўваючых арганізацый райцэнтра створаны механізаваны атрад, які акажа дапамогу вяскоўцам па вывазцы і ўнясенні на палеткі арганікі.
У складзе вытворчага падраздзялення больш дзесяці адзінак рознай тэхнікі: трактары з прычэпамі і раскідвальнікамі арганічных угнаенняў, аўтамабілі МАЗ, пагрузчыкі, бульдозер і экскаватар. Іх прадаставілі акцыянерныя таварыствы “Жыткавіцкі агратэхсервіс”, “Жыткавічыхімсервіс”, а таксама ПМК-66 і прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Дарэчы, тэхнічныя магутнасці механізаванага атрада гараджан на месцах яго працы будуць павялічвацца за кошт прыцягнення тэхнікі гаспадарак. Першым жа сельгаспрадпрыемствам, дзе папрацуе вышэйзгаданае вытворчае падраздзяленне стане КСУП “Чырвоны Бор”.