Уславіў Жыткавічы і рэспубліку

Добрая слава пра дужых гіравікоў з Жыткавіцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы «Матор» (дырэктар Леанід Макарэвіч) даўно пераадолела межы нашай краіны.


Яшчэ адным чарговым пацвярджэннем таму сталі спаборніцтвы па гіравому спорту ў рамках рэспубліканскага турніра «Малады сілач», якія прайшлі ў мінулыя выхадныя ў горадзе Бабруйску. Удзел у іх прымалі 6 гіравікоў з Жыткавічаў — выхаванцаў ДЮСШ «Матор».


Паралельна з гэтымі спаборніцтвамі ў Бабруйску праходзіў чэмпіянат свету па гіравому спорту сярод юнакоў і дзяўчат. Ганаровае права прадстаўляць Рэспубліку Беларусь было прадастаўлена выхаванцу «Матора» Аляксандру Гатчэні. І юнак з гонарам апраўдаў гэты высокі давер, у напружанай барацьбе стаўшы ўладальнікам бронзавага медалю чэмпіяната свету. Безумоўна, немалая заслуга ў гэтым і яго трэнера, аднаго з вопытнейшых гіравікоў рэспублікі Сяргея Юзюка.


А паездка нашых маладых гіравікоў у Бабруйск стала магчымай дзякуючы спонсарскай дапамозе дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Сатурн-1» Міхаіла Саскевіча.


С. КУЛАКЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.