Стараюцца школьніцы
Паспяхова ажыццяўляецца праект па другаснай занятасці школьнікаў у гэтыя дні на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна са службай занятасці насельніцтва.
Шэсць дзяўчынак ва ўзросце пятнаццаці гадоў з малазабяспечаных і няпоўных сем’яў на абсталяванні цэнтра пад кіраўніцтвам спецыяліста ўстановы Ірыны Вяргейчык шыюць абрусы, ручнікі, рукавіцы. Праект будзе ажыццяўляцца да канца жніўня. За гэты час дзяўчаты пашыюць 30 абрусаў, 200 ручнікоў і сто пар рукавіц. Уся гэтая прадукцыя будзе выкарыстана на патрэбы тэрытарыяльнага цэнтра. Дзяўчаты стараюцца выконваць даручаную ім справу якасна і мяркуюць справіцца з заданнем у вызначаны тэрмін.