Святкавала Дуброва
Шматлюдна было ў мінулыя выхадныя ў цэнтры аграгарадка Дуброва. Мясцовыя жыхары ды госці сабраліся тут для таго, каб прыняць удзел у святочных урачыстасцях, прысвечаных дню нараджэння паселішча.
Многа цікавага і захапляючага ўбачылі прысутныя на свяце. Для ўсіх была арганізавана вялікая культурна-забаўляльная праграма: выступалі як мясцовыя самадзейныя артысты, так і прыезджыя з райцэнтра, працавалі дзіцячыя атракцыёны, школьны кірмаш, гандлёвыя рады. Ушанавалі на вясковым свяце і найбольш заслужаных людзей населенага пункта: найбольш дбайных гаспадароў, старэйшых работнікаў мясцовай гаспадаркі, сямейных юбіляраў і іншых. Гэта з задавальненнем зрабілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ніна Рамановіч, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Сяргей Ахрамовіч, старшыня Марохараўскага сельскага Савета Генадзь Лесько, дырэктар камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства Іван Алесіч. Добра адпачылі і павесяліліся дуброўцы. Свята іх аграгарадка закончылася познім вечарам дыскатэкай у мясцовай установе культуры.