Святкуе горад роджны, горад любы прыгожы юбілей!
На пытанні чытачоў «Новага Палесся» адказвае празаік і публіцыст, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», галоўны рэдактар «Новага Палесся» Уладзімір Гаўрыловіч.
—Наш горад святкуе свой юбілей. А адкуль вядома, што менавіта 510 гадоў яму споўнілася? Можа, ён значна старэйшы? (Ірына Максімаўна, г. Жыткавічы.)
— Хутчэй за ўсё, паважаная Ірына Максімаўна, Вы маеце рацыю. Дакладны час заснавання Жыткавiчаў не ведае нiхто, ва ўсякiм выпадку ён не падаецца пазнанню. Нiводная дата не з’яўляецца пачынальнай, заўсёды нешта было i раней. Праўда, першыя ўпамiнаннi, звесткi аб Жыткавiчах датуюцца 1500 годам. Летапiсны напамiнак аб нашым горадзе захоўваецца ў Метрыцы Лiтоўскай як пра маёнтак Жыдкавiчы Навагрудскага ваяводства Вялiкага княства Лiтоўскага. Гэты дакумент, што дзякаваць Богу захаваўся да нашага дня, дакладна засведчыў, што такое паселiшча ёсць, i што за яго нават… судзяцца. Прывядзём яго даслоўна на мове арыгiнала.
1500 г. кастрычнiка 10. Вiльня / Вiльнюс. — «Вырак» (рашэнне) вялiкага князя Аляксандра i паноў-рад па цяжбе памiж гаспадарскiм маршалкам, ваўкавыйскiм намеснiкам, панам Войцэхам Кучуковiчам i князем Сямёнам Мiхайлавiчам Слуцкiм аб маёнтку Жыдкавiчы.
«Вырок межи паном Войтехом Кучуковичом а межи князем Семеном Михайловичом Слуцким о именье Жидъковичи.
Самъ Александръ.
Смотрели есмо того дела с паны-радаю нашою. Стояли перед нами очевисто въ праве маршалокъ нашъ, наместникъ волковыйский, панъ Войтех Кучуковичъ со княземъ Семеномъ Михайловичомъ Слуцкимъ. Жаловал нам на князя Семена, што ж отец его, князь Михайло, отнялъ въ его отца, въ пана Яна Кучуковича, именье его отчинъное и дединное на ймя Жидковичи. И в тот часъ, какъ отец его, пан Янъ, ездил до Чехъ, и того отец и он самъ вспоминаный был ажъ, и до тых часовъ и о том не молчал. И князь Семенъ перед нами рекъ, што ж отецъ его, панъ Янъ, того именья Жидковичовъ николи не был въ держаньи. И пан Войтех подал на то светковъ, бояр волковыйских, ейшискихъ, радунъских — двадцать i двух чоловековъ — и мы тых светковъ опытывали. И они перед нами поведили, што ж отец пана Войтеховъ, панъ Янъ Кучуковичъ, того именья Жидковичъ былъ въ держаньи. И то теж тыи светки ведали, какъ тыи люди Жидковичи и дан воживали къ его дворомъ. И князь Семенъ рекъ, ижбы тыи светки на том присягнули, какъ будеть пан Янъ Кучуковичъ того именье Жидковичи был въ держаньи. И тыи светки на томъ присягнули.
И мы, того досмотревшы, подлугь тых светков сведоцства и водле присяги их пана Войтеха Кучуковича в том право нашли, и тое именье Жидковичи ему есмо присудили вечно и непорушно: ему самому и его жоне, и их детем, и напотомъ будучим их счадкомъ. А князю Семену Михайловичу в то вже не надобе въступатися.
А на твердость того и печат нашу казали есмо превесити к сему нашому листу.
Писан у Вильни, в лето 7008, месеца октебра 10 день, индинкт 3.
Янушко, писар
При том были: князь Войтех, бискуп виленский;
воевода виленский, канцлер, пан Миколай Радивилович;
воевода троцкий, маршалок земский, пан Ян Юревич;
маршалок дворный, наместник мерецкий и оникштенский, пан Григорей Станиславович Остик; маршалок, наместник витебский, пан Станислав Глебович; маршалок, наместник лидский, пан Станислав Петрович;
охмистр, наместник ковенский, пан Витех Янович.
Як вынiкае з гэтага судовага рашэння, разглядаецца справа Войцэха Кучуковiча, якi падаў скаргу вялiкаму князю Аляксандру на князя Сямёна Слуцкага i даказвае, што апошнi адняў у бацькi Войцэха Кучуковiча, Яна Кучуковiча, маёнтак Жыдкавiчы. Сямён Слуцкi даводзiць суду, што Ян Кучуковiч нiколi не валодаў маёнткам. Пакрыўджаны такiм чынам Кучуковiч прад’яўляе сведчаннi 22 баяр, якiя пад прысягай пацвердзiлi, што Ян Кучуковiч сапраўды валодаў маёнткам i сяляне плацiлi яму данiну. Рашэнне Вялiкага князя было адназначным: прысудзiць маёнтак Жыдкавiчы ў вечнае карыстанне Войцэху Кучуковiчу i яго дзецям, спадчынцам, а князю Слуцкаму забаранялася нават ступаць на тэрыторыю маёнтка…
Вось такая значная судовая падзея i легла ў аснову летазлiчэння радасцей i нягод Жыткавiч. Праўда, якраз яна i пацвярджае, што паселiшча ўзнiкла значна раней, магчыма, недзе на рубяжы ХIII — ХIV стагоддзяў. Гэтае меркаванне, на жаль, не падмацавана нiякiмi дакументамi. Але i прачытання «Выроку» дастаткова, каб стала зразумела, што маёнтак гэты ўзнiк не за пяць-дзесяць гадоў: Ян Кучуковiч, бацька Войцэха, даўно атрымлiваў данiну ад жыхароў Жыткавiч… (Захавалася ў архiвах i апiсанне родавага герба «Сястрынец» першага вядомага нам валадара Жыткавiч — у чырвоным полi срэбная расчэпленая страла, перасечаная пасярэдзiне ляжачым крыжам. Асноўныя колеры герба — традыцыйныя: чырвоны i белы…)
— Адкуль узялася назва нашага горада, раскажыце, калі ласка? (Даша, вучаніца 3 класа.)
— Добра, што ты, Даша,