Вопыт справе памочнік
Так можна сказаць пра працу намесніка начальніка раённага вузла паштовай сувязі Галіны Калупаевай і паштальёна трэцяга гарадскога аддзялення паштовай сувязі Людмілы Хомчанка. Амаль па тры дзесяткі гадоў адпрацавалі гэтыя жанчыны ў сістэме паштовай сувязі раёна, маюць заслужаны аўтарытэт у калектыве. І не толькі як адны з вопытных работнікаў, але і старанных, працавітых, добразычлівых. Таму і зразумела, што на сваіх працоўных участках у Галіны Васільеўны і Людмілы Мікалаеўны справы заўсёды ладзяцца вельмі добра.
С. БЕЛКА.