Чырвоны Крыж – на службе людзям
Вынікі сваёй пяцігадовай дзейнасці падвяла раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускі Чырвоны Крыж”.
Сёння гэта таварыства налічвае на Жыткаўшчыне 56 пярвічак, аб’ядноўваючых каля 4 тысяч чалавек. Дзякуючы членам і валанцёрам Чырвонага Крыжа за мінулы час удалося рэалізаваць шэраг праектаў па ахове здароўя і догляду хворых, рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі, а таксама ў сферы распаўсюджання прынцыпаў міжнароднага гуманітарнага права. Дэлегаты канферэнцыі далі станоўчую ацэнку рабоце раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Чырвоны Крыж”. Абсалютнай большасцю галасоў адзінадушна яе старшынёй абрана Ларыса Фралова.