Попыт на людзяневіцкую цэглу расце
Сельгаспрадпрыемства “Людзяневічы” развівае нетрадыцыйны від дзейнасці – вытворчасць цэглы, набліжаючы гадавы аб’ем выпуску гэтага будаўнічага матэрыялу да мільёна штук. За селетні сезон калектыў цэха вырабіў 801 тысячу цаглін, абпальванне якіх працягнецца да студзеня. Прыбаўка да мінулагодняга склала амаль 300 тысяч штук.
Рэалізацыя цэглы прыносіць гаспадарцы хоць і невялікі, затое п астаянны прыбытак.
Акрамя таго,дазваляе вырашаць і ўласную патрэбу ў будаўнічых матэрыялах для рамонту жывёлаводчых памяшканняў. Людзяневіцкую цэглу ахвотна бяруць мясцовыя ПМК, неблагі попыт на яе і сярод насельніцтва як нашага, так і суседніх раёнаў. Нягледзячы на тое, што цэх па вытворчасці цэглы даўно патрабуе мадэрнізацыі, і працуюць там два дзесяткі спецыялістаў – самавукаў, якасць прадукцыі, як правіла, не бракуе. Хаця, як самакрытычна прызнаюцца ў гаспадарцы, над яе паляпшэннем трэба яшчэ працаваць.