Адпачынак з карысцю
Апошні сакавіцкі тыдзень 270 хлопчыкаў і дзяўчынак правядуць у прышкольных аздараўленчых лагерах.
Падчас надыходзячых веснавых канікул яны будуць створаны ў васьмі ўстановах адукацыі. Найбольшую колькасць (75 і 40 пуцёвак адпаведна) прапануюць дзіцяча-юнацкая спартыўная школа і СШ №1 райцэнтра. Па 30 месцаў ствараецца ў школах Чырвонага, Кольна і Дубровы. У кожнай з ўстаноў Чырвонага Бора і Азяран будуць адпачываць 25 вучняў і 15 выхаванцаў правядуць свае вакацыі ў Жыткавіцкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі.
На працягу шасці дзён з 27 сакавіка па 1 красавіка рабят чакае шмат рознапланавых заняткаў і трохразовае харчаванне. Кошт пуцёўкі складае ў залежнасці ад ўстановы і ўзросту дзяцей ад 21,30 да 26,34 рубля. Бацькі з гэтай сумы даплочваюць 1,02 – 6 руб, астатняе пакрывае фонд сацыяльнага страхавання.