На другой палове плошчаў
Акцыянернае таварыства “Людзяневічы” адно з нямногіх сельгаспрадпрыемстваў раёна, дзе пад пасевы кукурузы адведзены найбольшыя плошчы. Сёлета ў гаспадарцы яна зойме 2000 гектараў.
Несумненна, каб паспяхова справіцца з такім аб’ёмам работ, мясцовым працаўнікам неабходна прыкласці належнае старанне і немалыя намаганні. Ім гэта ўдаецца. Найперш, таму спрыяе, што ў гаспадарцы загаддзя падрыхтавалі глебу на ўсёй плошчы. На гэтым участку праявілі майстэрства такія механізатары як Раман Салавей, Уладзімір Гатчэня, Сяргей Ахоценка і Сяргей Савіцкі. Таму і сама сяўба ідзе шпаркімі тэмпамі. Яе выконваюць Андрэй Чэркас і Іван Татур. Штодня імі засяваецца “каралевай палёў”больш за паўсотні гектараў . Агульнымі высілкамі кукуруза ў акцыянерным таварыстве размешчана на палове запланаваных палеткаў.
Калі браць раён у цэлым, то па стану на 10 мая сяўба каштоўнай кармавой і зерневай культуры таксама перайшла экватар. З вызначаных заданнем 9283 гектараў, адведзеных пад кукурузу, яна пасеяна на 4541.