Чырвоненская сярэдняя школа напярэдадні прыемных пераўтварэнняў
Тут сёлета павінны пачацца капітальны рамонт.
Міжнародны банк рэканструкцыі і развіцця ў межах праекта “Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь” выдаткаваў сродкі на сем аб’ектаў Гомельскай вобласці. Чырвоненская школа атрымае прыкладна 130 тысяч долараў. За гэтыя грошы ў будынку заменяць ўсе вокны, на ўваходзе зробяць пандус, установу забяспечаць сістэмай відэаназірання. Акрамя таго, вучні і настаўнікі атрымаюць шэраг сучасных пакояў. У прыватнасці, кабінеты фізікі, біялогіі, хіміі і інфарматыкі будуць не толькі адрамантаваны, але і аснашчаны ўсім неабходным абсталяваннем, з’явіцца тут і функцыянальная мэбля.
У аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама паведамілі, што зараз спецыялісты вядуць распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі, пасля чаго будаўнікі прыступяць да рэалізацыі праекта.