Клічуць зімовыя забавы

Гэтай зімой аддзел па спорту, турызму і фізічнай культуры райвыканкама плануе шырока аказваць паслугі па навучанню катанню на каньках і гульні ў хакей праз свае структурныя ўстановы.


Для гэтага на гарадскім стадыёне будзе заліта дзве лядовыя пляцоўкі. Наведваць іх змогуць усе жадаючыя. Нават і тыя, ў каго няма канькоў. Іх тут жа можна ўзяць напракат, для чаго маецца запас у дваццаць пяць пар. Прапануе канькі напракат і раённы камбінат бытавога абслугоўвання. Дарэчы ў гэтай арганізацыі ў часовае карыстанне можна набыць і лыжы. Бытавікі гатовы прадаставіць іх 85 пар прычым не толькі гараджанам. Але і жыхарам сельскіх населеных пунктаў. Усяго ў раёне запланавана бягучай зімой заліць шэсць лядовых пляцовак і пракласці дзесяць лыжных трас. Хаця, як лічаць у спортаддзеле, такіх рукатворных аб’ектаў для зімовых забаў можа быць і болей, для гэтага дастаткова толькі ініцыятывы на месцах: у працоўных калектывах, навучальных установах і іншых структурах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.