Трывалая сувязь
Трывалая сувязь наладжана ў калектыва Кольненскага вучэбна-педагагічнага комплексу з мясцовым сельгаспрадпрыемствам.
У гэтыя дні супрацоўніцтва паміж школай і гаспадаркай даказала сваю моц. Навучальнай установе КСУП дапамог пераадолець наступствы надыйшоўшай зімы. Кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла своечасова тэхніку для расчысткі ад снегу пад’ездаў і прылягаючай прышкольнай тэрыторыі. Плён узаемавыгадных адносін паміж двума калектывамі правераны і іншымі справамі. Так, настаўнікі і вучні пастаянна дапамагаюць сельгаспрадпрыемству на ўборцы ўраджаю, прадстаўляюць для арганізацыі вольнага часу яго працаўнікоў спартыўную залу, ў сваю чаргу кіраўніцтва КСУПа дапамагае вырашаць навучальнай установе многія гаспадарчыя пытанні.