Запрасілі на вячоркі

Цудоўны настрой і выдатны адпачынак стварылі для жыхароў аграгарадка Кольна члены клуба аматараў песні “Раднічок”, які дзейнічае пры мясцовай установе культуры.


Усіх жадаючых вяскоўцаў удзельнікі клуба запрасілі на вячоркі “ Восень на дварэ, чай на стале”. Падчас мерапрыемства было праспявана мноства прыгожых песен, станчана нямала танцаў, а старэйшыя ўдзельнікі клуба падзяліліся з моладдзю ўспамінамі пра тое, як праводзілі вячоркі ў даўнейшыя часы.


“Раднічок” не адзінае аматарскае аб’яднанне, што паспяхова працуе пры Кольненскім цэнтры культуры і вольнага часу. Акрамя яго яшчэ дзейнічаюць дзіцячыя аб’яднанні “Зубраня” і “Паючыя сэрцы”, а для моладзі “Спадарожнік”. Разам з культработнікамі члены аматарскіх клубаў робяць усё, каб вольны час вяскоўцаў праходзіў значна цікавей і з большай карысцю.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.