На гастролі

Самадзейны мастацкі калектыў Кольненскага цэнтра культуры і вольнага часу “Медуніца” даволі паспяхова сёлета ажыццяўляе сваю гастрольную дзейнасць.


Кольненскія артысты з пачатку года ўжо далі больш чым паўсотні канцэртаў на розных пляцоўках культустаноў раёна. Пабывалі яны з гастролямі і ў вёсках суседняга Петрыкаўскага раёна. Усюды выступленні калектыва вітаюць гледачы гарачымі апладысментамі. Але асабліва прыхільна і цёпла артыстаў з Кольна сустракаюць у маланаселеных пунктах свайго сельсавета, на фермах і палявых станах мясцовай гаспадаркі, дзе яны даволі частыя госці з канцэртнымі праграмамі. У бліжэйшы час самадзейны ансамбль плануе ў чарговы раз выехаць у маленькія вёскі сельсавета, каб парадаваць іх жыхароў новымі мастацкімі нумарамі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.