54 дыпламанты

Мацнейшыя вучні праверылі свае веды ў раённых прадметных алімпіядах. Напрацягу чатырох субот за перамогу змагаліся 343 вучні агульнаадукацыйных устаноў і 14 навучэнцаў прафесійна-тэхнічнага вучылішчы. Дыпламантамі другога раённага этапа рэспубліканскіх алімпіяд сталі 54 чалавекі, у той час як год таму перамогу святкавалі 46 школьнікаў. На трэцюю прыступку своеасаблівага п’едэсталу гонару ўзышлі 35 чалавек, другое месца заваявалі 12 рабят дыпломы першай ступені атрымалі 7 выдатнікаў.


Стабільна высокія вынікі ў алімпіядах паказваюць гімназія, сярэднія школы №1, 3 г. Жыткавічы, Дуброўская сярэдняя школа, Мілевіцкі вучэбна-педагагічны комплекс “Дзіцячы сад – сярэдняя школа”, Браніслаўскі, Пухавіцкі вучэбна-педагагічныя комплексы “Дзіяцячы сад – базавая школа” іншыя навучальныя ўстановы.


Добрыя веды рабяты прадэманстравалі амаль па ўсіх прадметах, за выключэннем фізікі, інфарматыкі, геаграфіі, астраноміі і французскай мовы. Над гэтымі дысцыплінамі яшчэ трэба працаваць і вучням, і педагогам.


У абласным этапе алімпіяд будуць удзельнічаць 25 вучняў яны ўжо пачалі рыхтавацца да гэтых інтэлектуальных спаборніцтваў.


С. ШАКАЛЯН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.