Школы вызначылі час пачатку заняткаў
Раней за іншых у гэтым навучальным годзе званок будзе склікаць вучняў Жыткавіцкай СШ №2 – у 8 гадзін 10 хвілін. Восем устаноў, пачатак свайго працоўнага дня перанеслі на 9 гадзін. Астатнія 17 школ пакінулі ранейшы расклад, гэта значыць, што ўрокі тут будуць стартаваць а палове дзявятай.
Як удакладнілі спецыялісты аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, рашэнне аб пачатку заняткаў кожная з дваццаці шасці ўстаноў прымала з улікам меркавання бацькоўскіх камітэтаў.
Святлана Шакалян