Жыткаўчанам выпаў гонар прымаць на сваёй зямлі ўдзельнікаў фестывалю
Жыткаўчанам выпаў гонар 10 верасня прымаць на сваёй зямлі ўдзельнікаў фестывалю мастацтваў беларусаў замежжа з Францыі, Расіі, Італіі, Арменіі і Украіны.
Пасля ўрачыстай сустрэчы госці цэлы дзень будуць знаёміцца з культурна-гістарычнымі набыткамі нашага рэгіёна, а таксама сучаснымі турыстычнымі і вытворчымі аб’ектамі. Беларусы з розных краін свету наведаюць экспазіцыі Тураўскага краязнаўчага музея, растучыя крыжы на Барысаглебскіх могілках, Кафедральны сабор святых Кірылы і Лаўрэнція Тураўскіх, Усясвяцкую царкву, турыстычны комплекс “Струмень і Тураўскі малочны камбінат.
У райцэнтры прадстаўнікі беларускай дыяспары ў замежжы даведаюцца пра дзейнасць Жыткавіцкай дзіцячай школы мастацтваў імя У.Будніка, пасля чаго ў гэтай установе ў 16 гадзін 30 хвілін калектывы – ўдзельнікі міжнароднага фестывалю сумесна з самадзейнымі ансамблямі раёна парадуюць жыхароў сваёй творчасцю.
Сяргей БЕЛКА