Музей ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам змяняе прапіску
Экспазіцыя будзе перамешчана з мікрараёна Азёрны ў сквер побач з помнікам загінуўшым воінам і чырвонаармейцам. Будаўнікі пачалі рыхтаваць тут пляцоўку для шасці танкаў і ракеты. Гэты арсенал удала ўпішацца ў існуючую панараму мемарыяла, дзе некалькі год таму на пастаментах застылі пушкі часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Акрамя тэхнікі знакавае месца ўпрыгожыць герб горада Жыткавічы. Ягоны абрыс будзе вылажаны каляровай тратуарнай пліткай.