Новы год… 17 снежня

Добрымі тэмпамі і высокай якасцю работ штогод сярод 7 прамысловых прадпрыемстваў нашага раёна вызначаецца адкрытае акцыянернае таварыства “Жыткавіцкі торфабрыкетны завод”. За 12 каляндарных месяцаў года тут нарыхтоўваюць звыш 100 тысяч тон брыкета, 20 тысяч тон торфу паліўнага.


Мясцовыя торфабрыкетчыкі ўзялі старт з пачатку бягучага года, выдатна папрацавалі ў гарачы сезон нарыхтоўкі каштоўнай сыравіны і не здаюць тэмпы і цяпер, напярэдадні новага года. І сведчанне таму – працоўныя здабыткі за студзень-лістапад 2010 года. Так, тэмпы росту таварнай прадукцыі ў супаставімых цэнах да адпаведнага перыяду мінулага года склалі 105,9 працэнта, а па таварах народнага спажывання – 116 працэнтаў.


За 11 месяцаў 2010 года пры плане 92,8 тысячы тон фактычна было выраблена 97,3 тысячы тон брыкетаў, што склала звыш 100 працэнтаў як да намечанага сёлета, так і да ўзроўню мінулага года. На экспарт у Швецыю было адгружана 29,5 тысячы тон торфабрыкетаў на 1497,3 тысячы долараў ЗША.


Брыкетны цэх АТ “Жыткавіцкі ТБЗ” датэрмінова справіўся з гадавым заданнем па выпуску прадукцыі. На 17 снежня тут дасягнулі планавага паказчыка ў 102 тысячы тон брыкету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.