Сустрэнемся з казачнымі персанажамі
Казачнае прадстаўленне напярэдадні навагодніх свят адбудзецца ў Жыткавічах 24 снежня. Дзядулі Марозы і Снягурачкі літаральна са ўсіх населеных пунктаў раёна, прадпрыемстваў і арганізацый завітаюць у райцэнтр, каб прыняць удзел у традыцыйным парадзе.
У цікавым мерапрыемстве спецыяльна з казачнага лесу дабяруцца да Жыткавічаў і розныя іншыя зімовыя героі, калядныя персанажы. Свята, на думку кіраўніцтва гарадскога Цэнтра культуры, атрымліваецца незабыўнае як для дарослых, так і для дзятвы.