Новую спецыяльнасць прапануе сёлетнім абітурыентам Жыткавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй
Навучальная ўстанова заключыла дамову з ААТ “Беларуськалій” па падрыхтоўцы рабочых і служачых. У прыватнасці, з 1 верасня наш прафтэх набірае для патрэб прадпрыемства дзве группы слесараў-рамонтнікаў (колькасцю 30 чалавек кожная) з кваліфікацыяй “тэхнічная эксплуатацыя абсталявання”. Пасля дзевяці класаў тэрмін навучання складзе 2 года 10 месяцаў, на базе сярэдняй адукацыі – 10 месяцаў. Першых выпускнікоў летам 2019-га прыме на працу Петрыкаўскі горназдабываючы руднік, увядзенне якога ў эксплуатацыю запланавана на канец наступнага года.
У ліцэі ўдакладнілі, што калійшчыкі гатовы працаўладкаваць і іншую моладзь з дыпломамі нашай прафесійнай установы. Новаму прадпрыемству спатрэбяцца прадаўцы, трактарысты, вадзіцелі. Дарэчы, наваяўленыя слесары таксама дадаткова будуць атрымліваць пасведчанне кіроўцы катэгорыі “С”.