У клуба «Дружба» душа маладая
Прыйшоўшы напярэдадні новага года ў раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, члены клуба “Дружба” – заслужаныя ветэранкі і ветэранкі працы – былі прыемна здзіўлены таму хараству і той прыгажосці, што панавалі тут. Ёлачка і ўсё ўбранства адразу стваралі прыўзняты, святочны настрой.
А ў ролях Дзеда Мароза, Снягуркі і Труса выступалі самі дружбаўцы. Навагоднія падарункі, слодычы былі набыты за кошт імяніннікаў, што нарадзіліся ў снежні, — Г. Крот, В. Мелехавай, В. Рудэнковай. Былі песні, танцы, праводзіліся конкурсы. Усе засталіся задаволеныя такім цудоўным агеньчыкам.