Добры дом
Цяпер жыхарам вёскі Навуць, што ў Марохараўскім сельсавеце, ёсць дзе сабрацца разам, для сумеснага адпачынку. Гэта стала магчымым з адкрыццём у населеным пункце Дома сацыяльных паслуг.
Запрацавала ўстанова напярэдадні новага года пасля праведзенага капітальнага рамонту будынка старога клуба. Мясцовыя жыхары ўжо не адно мерапрыемства наведалі ў Доме сацыяльных паслуг. У ім праходзілі галасаванне падчас выбараў прэзідэнта, сустрэча з дэпутатам, канцэрт самадзейных артыстаў з суседняй вёскі. Ды і навагодні агеньчык тут таксама зладзілі людзі. Будзе выкарыстоўвацца ўстанова не толькі для грамадскіх і культурных сустрэч, плануецца, што праз яе акажуць свае паслугі мясцовым жыхарам і ўрачы, і работнікі камбіната бытавога абслугоўвання, і іншых службаў.