Чып і Дэйл больш не спяшаюцца на дапамогу
Дзякуючы прымаемым захадам у раёне змяншаецца колькасць шкодных грызуноў і насякомых. Работу па барацьбе з мышамі, мухамі і тараканамі арганізуе аддзяленне прафілактычнай дэзінфекцыі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
Штогод яго спецыялісты заключаюць з суб’ектамі гаспадарання каля 600 дагавораў на сістэматычную апрацоўку памяшканняў ад такіх непажаданых суседзяў, каб не дапусціць распаўсюджванне шэрагу небяспечных хвароб, разносчыкамі якіх з’яўляюцца шкодныя насякомыя і грызуны. У першую чаргу, работа па іх знішчэнню праводзіцца на аб’ектах гандлю, харчавання, у медыцынскіх і дашкольных установах.
Паслугамі аддзялення прафілактычнай дэзінфекцыі карыстаецца і насельніцтва, у прыватнасці, тут можна набыць хімсродкі супраць мышэй і пацукоў.