Наваселля прыйдзецца пачакаць
Мы пісалі, што пасля канікул адчыніць дзверы корпус сярэдняй школы №2 г. Жыткавічы, дзе завяршыўся капітальны рамонт. Але па шэрагу прычын гэтыя планы не збыліся.
Сітуацыяй занепакоіліся бацькі, якія звярнуліся ў рэдакцыю з просьбай патлумачыць, што стрымлівае наваселле і калі яно насамрэч адбудзецца.
З размовы з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандрам Емельянавым стала вядома, што аднавіць заняткі пакуль нельга з-за таго, што асноўны падрадчык (ПМК-97) не паспеў аснасціць корпус прызначанай па праекту пажарнай сігналізацыяй. Улічваючы апошія трагічныя падзеі ў суседняй краіне, гэта пытанне стаіць на асобым кантролі. У той жа час, па словах кіраўніка раённай асветы, фінансавай запазычанасці перад будаўнікамі зараз няма.
Асноўную прычыну затрымкі пацвердзіў і намеснік начальніка ўпраўлення капітальнага будаўніцтва райвыканкама Васілій Юхневіч:
Акрамя таго, узнікла неабходнасць карэкціроўкі праектна-каштарыснай дакументацыі ў сувязі з выяўленнем у ходзе будаўніцтва дадатковых аб’ёмаў не прадугледжаных першапачаткова работ. Падана заяўка ў праектны інстытут з мэтай унясення паправак і паўторнага праходжання экспертызы. Спецыялісты абяцаюць справіцца з заданнем як мага хутчэй.
Святлана ШАКАЛЯН