На дарогах блізкіх і далёкіх
Калектыў Жыткавіцкага дарожна-будаўнічага ўпраўлення №21 адкрытага акцыянернага таварыства “Гомельскі дарожна-будаўнічы трэст №2” заўсёды падтрымліваў ініцыятывы па датэрміноваму выкананню планаў і заданняў, па павышэнню якасных паказчыкаў. Рост тэхнічнай аснашчанасці, укараненне апошніх дасягненняў навукі і тэхнікі, развіццё вынаходніцтва і рацыяналізатарскай работы для іх заўсёды былі надзённымі пытаннямі. А гэтыя і іншыя ім неабходныя фактары і сталі складаемымі новай тэхналогіі дарожнага будаўніцтва, высокай прадукцыйнасці працы.
Паспяхова, рэнтабельна спрацавалі дарожнікі ў мінулым годзе. Пры плане 7 мільярдаў 637 мільёнаў 480 тысяч рублёў фактычна ўласнымі сіламі падрадных работ было выканана на 8 мільярдаў 681 мільён 169 тысяч рублёў. Замест планавых 9 мільярдаў 388 мільёнаў 836 тысяч рублёў генпадрадных работ было выканана на агульную суму 10 мільярдаў 412 мільёнаў 526 тысяч рублёў. Выпушчана 27 тысяч 899 тон асфальтабетоннай сумесі.
Адным з асноўных аб’ектаў была аўтадарога М-10 “Мяжа Расійскай Федэрацыі – Гомель – Кобрын”, што размешчана на тэрыторыі суседняга Лунінецкага раёна. Заказчык — “Брэстаўтадор”. Работы тут былі праведзены на 7 кіламетрах дарог. Немалы аб’ём работ быў ажыццёўлены і ў РУП “Граніт”, што ў Мікашэвічах.
У нашым і суседнім Петрыкаўскім раёнах было пакладзена 11 кіламетраў дарогі Баклань – Пасека, зроблена дыхтоўная тэхналагічная пляцоўка да цэха дрэваапрацоўчага камбіната эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі “Ляскавічы” нацыянальнага парка “Прыпяцкі”. Пераходным на гэты, 2011 год застанецца аб’ект “Дарога Ацкаванае – Поўчын”. У мінулым годзе ў ДБУ-21 былі набыты пагрузчык “Амкадор” і аўтагрэйдэр.
С. ВЕЧАРОВЫ.