Ствараем газету сэрцам і душой

Газета павінна быць прыгожай — лічыць адказны сакратар рэдакцыі Святлана Анатольеўна Чопчыц. Гэта спецыфіка яе працы: сапраўды рабіць газету прыгожай, у прамым сэнсе слова, патрэбна скампанаваць, аформіць, стварыць газетную старонку з падрыхтаваных журналістамі матэрыялаў…


З 1975 года працуе ў раёнцы Святлана Анатольеўна: пачынала некалі вучаніцай-наборшчыцай ручнога набору друкарні, потым працавала сакратаром-машыністкай, спецыялістам рэдакцыйнага персанала — загадчыкам камп’ютэрнага цэха. З 2000 года працуе адказным сакратаром рэдакцыі. Неаднаразова адзначалася заснавальнікамі і кіраўніцтвам газеты.


Святлана Васільеўна Маркевіч дзесяць гадоў таму пераступіла парог рэдакцыі. Па прафесіі — друкар. А тут прыйшлося асвойваць камп’ютэрна-выдавецкую сістэму, новую выдавецкую праграму. Справілася. Цяпер яна — прафесіянал сваёй справы. Старшы аператар электроннага набору і вёрсткі газеты.


Прагрэсіўныя змены ў афармленні газеты, бясспрэчна, справа гэтай працалюбівай жанчыны, адказнай і добрасумленнай. Сёлета яна першай асвоіла ў рэдакцыі і новую праграму, каб газета займела больш сучасны дызайн. А яшчэ Святлана Васільеўна адказвае за ўсю працу з кадрамі ў калектыве. Чалавек на сваім месцы — так кажуць пра яе калегі.


На адказным участку працуе Святлана Міка­лаеўна Малаха, старшы аператар электроннага набору і вёрсткі. За кароткі тэрмін яна асвоіла гэтую прафесію. І цяпер належна «малюе твар» кожнага нумара раён­кі. Спакойная, уседлівая і працалюбівая, нібы мастак над будучай карцінай штодзённа працуе над кожнай новай старонкай.


У поспехах і стабільнай працы раённай газеты немалы ўнёсак і фінансавай службы ўстановы. Галоўны бухгалтар Таццяна Генадзьеўна Яўменава — прафесіянал сваёй справы. Кола яе абавязкаў даволі шырокае, і ўсё патрэбна зрабіць своечасова, без памылак. Спецыяліст да сваіх абавязкаў адносіцца вельмі адказна.


Работа фота-карэспандэнта — а саблівая. Трэба быць сапраўдным мастаком, каб цікава ілюстраваць матэрыялы калег. Ві­кенцій Рыгоравіч Кіжнёў амаль дваццаць гадоў ім­кнецца працаваць творча, самааддана. Ён заўсёды з адказнасцю выконвае рэдакцыйныя заданні. І любіць паэтычнае слова.


Святлана Уладзіміраўна Шакалян — рэдактар аддзела радыёінфармацыі — радыёпраграмы «Жыткавіцкія навіны» рэдакцыі газеты «Новае Палессе». Вопытны спецыяліст, які асноўную сваю задачу акрэслівае ў шырокім аператыўным інфармаванні насельніцтва аб розных баках жыцця нашага раёна. Радыёпраграма анансуе кожны нумар газеты, па-сутнасці, з’яўляючыся яе пачаткам і працягам. І чатырнаццаць гадоў на хвалі раённага радыё Святлана Шакалян.


Педагога Людмілу Васільеўну Кіцура больш дзесяці гадоў таму прывёў у рэдакцыю сам лёс. Як аказалася, праца старшага карэктара стала для яе галоўнай. Усе матэрыялы, якія змешчаны на газетных палосах, некалькі разоў «праходзяць» праз яе… вочы. Людміла Васільеўна — шчыры, сумленны працаўнік, заўсёды дасць параду не толькі калегу, але і кожнаму наведвальніку рэдакцыі. А яшчэ яна і прафсаюзны лідар у рэдакцыйнай установе. Грамадскія абавязкі старшыні прафкама выконвае паспяхова. Яе паважаюць калегі за прынцыповасць, справядлівасць і адданасць справе.


Належны парадак у кабінетах і на тэры­торыі рэдакцыі — клопат Марыі Пят­роўны Ран­чынскай. Больш дваццаці гадоў шчыруе яна ў рэдакцыйнай установе. І на яе працу ніколі не было нараканняў.


Ірына Міхайлаўна Савасценя — загадчык аддзе­ла рэкламы ўстановы. Працуе ў рэ­дакцыі параў­нальна нядаўна, але сваю справу любіць. Заўсёды ветлівая з кліентамі. Творчы падыход да вёрсткі рэкламы, адказнасць за даручаную справу — гэта толькі павярхоўны пералік якасцяў, які вызначае гэтага спецыяліста.


Вырашэнне многіх жыццёвых праблем калектыва залежыць і ад вадзіцеля рэдакцыі Вале­рыя Гарадзецкага. Малады чалавек нядаўна прыйшоў у рэдакцыйны калектыў, але адразу паказаў, як любіць сваю справу, турбуецца, каб тэхніка заўсёды працавала як след. Валерый у межах горада дастаўляе прадпрыемствам і арганізацыям рэдакцыйныя дакументы — паспяхова выконвае абавязкі кур’ера.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.