Плён працы асемянатараў
Дні ўзнаўлення грамадскага статка нядаўна праведзены ў гаспадарках раёна. Падчас іх кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, а таксама спецыялісты заатэхнічных раённых службаў прааналізавалі вынікі работы па ўзнаўленню статка за чатыры месяцы бягучага года, абмяркоўвалі пытанні па арганізацыі асемянення грамадскай жывёлы падчас летне-пашавага ўтрымання дойнага і цёлачнага пагалоўя.
Варта сказаць, што паказчыкі ў рабоце па ўзнаўленню статка даволі нядрэнныя. За прайшоўшы перыяд атрымана 3878 цялят. У разліку на сто матак — 50 галоў маладняку. У гаспадарках асемянілі 4156 галоў матачнага пагалоўя. Па ўсіх паказчыках у параўнанні з мінулым годам спрацавалі з плюсам. Напрыклад, цялят атрымана ў раёне больш на 538 чым за леташні такі перыяд. Асабліва паспяхова складваюцца справы ў КСУПах “Агра-Прыпяць”, “Верасніца”, “Коленскае”. А вось паказчык расцёлаў у разліку на сто матак самы лепшы ў сельгаспрадпрыемствах “Дзякавічы” і “Ленінскае”, дзе атрымана адпаведна 72 і 68 цялят.
С. БЕЛКА.