Дэпутаты Жыткавіцкага райсавета наведали цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі
Новы год на парозе, і аднымі з першых яго надыход адчулі выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Павіншаваць малых з надыходзячым святам завіталі дэпутаты райсавета на чале з яго старшынёй Уладзімірам Куляшом.
У межах дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”, што крочыць у гэтыя дні па краіне, народныя выбраннікі парадавалі хлопчыкаў і дзяўчынак ласункамі і прэзентавалі гульнявы матэрыял. Кіраўнік Савета пажадаў рабятам і іх бацькам шчасця і дабрабыту, здароўя і спаўнення планаў, нагадаўшы, што без увагі ў самыя чароўныя зімовыя святы не павінен застацца ні адзін маленькі жыхар раёна.
Да прывітальных слоў далучыўся і член абласнога Савета дэпутатаў, дырэктар лясгаса Міхаіл Ляўковіч, які прыйшоў таксама не з пустымі рукамі. Гасцямі на ранішніку ў гэты дзень сталі валанцёры раённай арганізацыі Чырвонога Крыжа і СШ №3 г. Жыткавічы. Дзяўчаты парадавалі аўдыторыю падарункамі і песняй.
Разам з дзецьмі і дарослых уцягнулі ў казачнае дзейства, таму сумных твараў на прадстаўленні не было. Свята каля ёлкі атрымалася добрым і па-сямейнаму цёплым.
Святлана Шакалян