Прысвячаецца юбілею Багдановіча

У 2011 годзе ўся грамадскасць Беларусі святкуе 120-гадовы юбілей вялікага беларускага паэта, таленавітага перакладчыка, празаіка, літаратурнага крытыка Максіма Багдановіча. Ён нарадзіўся ў Мінску ў 1891 годзе, жыў у Гродне, Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі. У 1916 годзе вярнуўся ў Мінск. У лютым 1917 года цяжка хворы выехаў на лячэнне ў Ялту, дзе неўзабаве памёр.


Першы друкаваны твор – алегарычная казка “Музыка”. Аўтар зборніка вершаў «Вянок». Пераклаў Гарацыя, Авідзія, Ф. Шылера, Г. Гейне, А. Пушкіна, А. Майкова і іншых. Адзін з заснавальнікаў навуковай гісторыі беларускай літаратуры.


Юбілей Максіма Багдановіча будзе шырока адзначацца ў бібліятэках раёна. Будуць ладзіцца паэтычна-музычныя вечарыны, літаратурныя гадзіны, вечары-партрэты, выставы-прагляды, бібліяграфічныя агляды, літаратурныя гасцёўні і гэтак далей.


Л. ТРАФІМОВІЧ, метадыст аддзела маркетынгу і рэкламы раённай бібліятэкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.