У Жыткавiчах на Дзень роднай мовы ы прайшла дыктоўка
У Дзень роднай мовы ў бібліятэцы прайшла дыктоўка, арганізаваная раённай суполкай ТБМ. Праверыць веданне правапісу пажадалі дзесяць чалавек, якія з задавальненнем далучыліся да рэспубліканскай акцыі, што існуе чатырнаццаць гадоў.
Сёлета для напісання прапанавалі тэкст “Памяць маёй зямлі” паводле Уладзіміра Караткевіча. Па словах удзельнікаў мерапрыемства, урывак быў не вельмі складаным. Большасць памылак экзаменуемыя дапусцілі ў пунктуацыі. Лепш за ўсіх з заданнем справіўся ветэран журналістыкі Сяргей Кулакевіч. Закончылася сустрэча знаёмствам з творчасцю мясцовых паэтаў Міколы Румянцава і Валянціны Гудачковай.