Не падвялі

Выдатна праявілі сябе падчас нядаўніх вучэбных збораў ваеннаабавязаныя афіцэры запаса з нашага раёна.


На зборах, якія праводзіліся на базе72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў у горадзе Барысаве, праводзіліся заняткі па агульнавайскавой і спецыяльнай падрыхтоўцы афіцэраў запасу. За стараннасць і ініцыятыўнасць падчас збораў нашы землякі адзначаны камандаваннем вучэбнага цэнтра. Лейтэнанту запаса Уладзіміру Сідараву, які ў цывільным жыцці працуе аператарам на ППС “Тураў”, аб’яўлена падзяка камандзіра цэнтра. Лейтэнанты запаса Міхаіл Петрушкевіч (выкладчык установы адукацыі “Пінскі дзяржаўны ліцэй мэблевай вытворчасці і аўтатранспарту”) і Сяргей Волк (рабочы філіяла “Тураўскі кансервавы завод” ААТ “Тураўшчына”) узнагароджаны граматамі цэнтра.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.