Узнагароды з Санкт- Пецярбурга

Яшчэ на адну ўзнагароду пабольшае на святочных касцюмах двух ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з нашага раёна.


Днямі ваенны камісар раёна Мікалай Акунец уручыў ім памятны медаль “У гонар 65-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады”. Кавалерамі ўзнагароды сталі былыя абаронцы Ленінграда Аляксандр Еўстафьевіч Блоцкі з горада Турава і Валянцін Севасцьянавіч Савіч з аграгарадка Бялёў. Пастанова аб узнагароджванні нашых землякоў юбілейнымі медалямі падпісана  кіраўніком Санкт- Пецярбурга Валянцінай Мацвіенка.


 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.