Як набыць кнігі?
Дзе набыць выдадзеныя кнігу-альбом “Глыбокія карані” (прысвечана 80-годдзю газеты “Новае Палессе”) і другі том выбраных твораў У. Гаўрыловіча?
Вольга Максімаўна, г. Жыткавічы.
Набыць можна, зрабіўшы заказ у Мазырскую друкарню. Кошт альбома-кнігі “Глыбокія карані” 50 тысяч рублёў, кошт другога тома выбраных твораў Уладзіміра Гаўрыловіча (600 старонак, дакументальныя аповесці, нарысы, эсэ і інш.) – 41 тысяча рублёў (без гандлёвых надбавак). Заказ можна зрабіць асабіста, наведаўшы рэкламны аддзел газеты “Новае Палессе” альбо звярнуўшыся асабіста да аўтара па тэлефоне 21144. выданні не будуць рэалізоўвацца праз гандлёвую сетку ў сувязі з невялікім астаткам тыражу на складзе друкарні.