Напеў зямлі маёй

Народны фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Лянок” Буразьскага сельскага клуба пацвердзіў у чарговы раз ганаровае званне “народны”. Адбылося гэта на раённым аглядзе-конкурсе фальклорнага мастацтва “Напеў зямлі маёй”.


Членам камісіі буразьскімі самадзейнымі артыстамі быў паказаны старажытны паслявясельны абрад “Пірагі”. Бездакорнае выкананне яго і дазволіла калектыву паспяхова абараніць і на гэты раз званне “народны”.


Што тычыцца самога конкурсу, то ён ператварыўся ў сапраўднае свята народнай песні і музыкі роднага краю. Удзел прынялі 16 фальклорна-этнаграфічных і фальклорных калектываў устаноў культуры раёна і 6 індывідуальных выканаўцаў. Вынікі песеннага саперніцтва такія: сярод калектываў, якія не маюць звання «народны», дыплом першай ступені ўручаны фальклорнаму ансамблю “Хільчанка” Хільчыцкага сельскага клуба. Сярод калектываў са званнем «народны» перамогу святкавалі самадзейныя артысты народнага фальклорнага ансамбля “Дубравіца” Рычоўскага цэнтра традыцыйнай культуры. А лепшай індывідуальнай выканаўцай стала Настасся Рыдзецкая, кіраўнік народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля “Сцвіжанка” Сямурадскага сельскага клуба. Дарэчы, сам ансамбль атрымаў дыплом другой ступені сярод калектываў са званнем “народны”. У ліку прызёраў конкурсу калектывы “Водгалас” Дзякавіцкага СДК, “Случанка” Новазалюціцкага СК, “Стрэчанне” Грабаўскага дома народных традыцый, Кацярына Блоцкая (Буразьскі СК) і Наталля Басарановіч (Новамілевіцкі СК).


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.