Дзякуючы стараннасці

На завяршальным этапе знаходзяцца работы па сяўбе яравых культур у раёне.


Зараз аграрыі заканчваюць сяўбу кукурузы і аднагадовых траў. Варта адзначыць, што яравымі культурамі сёлета засеяна на паўтысячы гектараў больш, чым планавалася. у многім гэтаму садзейнічала паспяховая і старанная праца механізатараў гаспадарак на веснавых палетках. Многія з іх дабіліся за час сяўбы нядрэнных вытворчых паказчыкаў. так, на пагрузцы арганічных угнаенняў механізатар ААТ «Тураўшчына» Васіль Каралец выканаў гэтую работу ў аб’ёме амаль дзевятнаццаць тысяч тон. вынікова спрацаваў на гэтым участку і механізатар з КСУПа «Людзяневічы» Уладзімір Піскун, які пагрузіў амаль пятнаццаць тысяч тон угнаенняў. Вячаслаў Чэркас з гэтае ж гаспадаркі ўнес 6107 тон арганічных угнаенняў на палеткі.


Нельга не заўважыць і старанні працаўнікоў гаспадарак Васіля Сулкоўскага (ААТ «Тураўшчына»), Сяргея Макарэвіча (КСУП «Марохараўскі»), Міхаіла Торчыка (КСУП «Людзяневічы»), Міхаіла Жыткаўца (КСУП «Людзяневічы») і Канстанціна Козел (КСУП «Коленскае»), якія вынікова працавалі на ўнясенні мінеральных угнаенняў. Анатоль Чмыхун з КСУПа «Бялёў» старанна папрацаваў на пасадцы бульбы. Яго вынік адзін з лепшых сярод бульбаводаў гаспадарак раёна.


Лепшыя ж паказчыкі на сяўбе кукурузы маюць Аляксандр Саўчыц (КСУП «Марохараўскі») і Канстанцін Жураўлевіч (КСУП «Дзякавічы»).


Зараз у працаўнікоў вёскі не менш важная задача: ажыццявіць належны догляд за пасевамі. Дзякуючы стараннасці і з гэтай работай у гаспадарках пастараюцца справіцца паспяхова.


С. МІКАЛАЕЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.