Працаўнікі “Прыазёрскае-Агра” прыступілі да ўборкі кукурузы.
Працаўнікі акцыянернага таварыства “Прыазёрскае-Агра” першымі ў раёне прыступілі да ўборкі кукурузы.
У гаспадарцы адразу ўзялі добры старт. За дзень тут скасілі трыццаць гектараў культуры, паклаўшы ў траншэі амаль васямсот тон зялёнай масы. Гэта сведчыць, што “каралева палёў” радуе мясцовых аграрыяў нядрэннай аддачай. З кожнага гектара выходзіць па 257 цэнтнераў.
У цэлым па раёну кукурузу на сілас патрэбна будзе ўбраць на 9480 гектарах. З гэтай плошчы запланавана назапасіць сто восемдзясят тысяч тон сіласу.