У “Коленскае” не спыняюцца работы на кукурузных палетках

У камунальным сельгаспрадпрыемстве “Коленскае” не спыняюцца работы на кукурузных палетках. Акрамя нарыхтоўкі сіласу з каралевы палёў у гаспадарцы вядуць і абмалот пачаткаў на зерне. Адказная справа даручана механізатару Мікалаю Дамараду.

Гэта вопытны і спрактыкаваны спецыяліст, які здольны вынікова працаваць на любым участку сельскагаспадарчага канвеера. У прыватнасці, ён добра пашчыраваў на кукурузным палетку вясной, калі разам з калегамі сеяў гэтую культуру. Цяпер пажынае плён уласнай працы. Дарэчы, выніковасцю вызначыўся Дамарад і на ўборцы каласавых. Увогуле, за якую работу вясковец не возьмецца, яна ў яго заўсёды ладзіцца. Таму і карыстаецца хлебароб заслужанай павагай у калектыве і служыць прыкладам адданасці абранай справе і роднай зямлі, ў якую глыбока пусціў карані.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.