Невырашаемых праблем сёння не існуе
Адміністарцыйная практыка. Згодна інфармацыі кіраўніка справамі райвыканкама А. Палтарана, з пачатку года ў раёне ўсімі кантралюючымі структурамі скадзена 6714 пратаколаў па добраўпарадкаванню населеных пунктаў, звыш 70 працэнтаў з іх выканана. Крытыкавалася дзейнасць адзела архітэктуры, выканкамаў Дзякавіцкага, Азяранскага, Рычоўскага, Мілевіцкага сельвыканкамаў, якія паслабілі працу з насельніцтвам.
— Калі едзеш па населенаму пункце і ў вочы кідаюцца недахопы. Гэта “твар” сельвыканкама, — падагуліў тэму М. Какра. — Недапушчальна сёння дапускаць бруд на вуліцы, пахіленыя платы.
Трэба працаваць мэтанакіравана ў гэтым накірунку.
Старшыня райвыканкама даручыў аддзелу жыллёва-камунальнай гаспадаркі і аддзелу ідэалагічнай работы зрабіць аналіз праведзенай работы па навядзенню парадку ў населеных пунктах Дзякавіцкага і Азяранскага сельскіх Саветаў.
РАНС. Як паведаміў начальнік РАНС У. Кулеш, за мінулы тыдзень у раёне здарылася 2 пажары (сенасклад у Кольна і дом у в. Вароніна). У Вароніна ў выніку пажару згарэў мужчына 1954 года нараджэння. Назіральныя камісіі выявілі шэраг недахопаў і парушэнняў пры наведванні сацыяльна-небяпечных сем’яў, складзена 35 пратаколаў.
РАУС. У цэнтры ўвагі былі пытанні выканання Дэкрэта №18 аб абавязаных асобах. Тут маецца шэраг недахопаў. Абавязаныя аосбы ігнаруюць выхад на працу. 10 чалавек за мінулы тыдзень не выходзілі на працу, адпаведна павялічваецца аб’ём іх запазычанасці за ўтрыманне дзяцей у дзяржаўных установах.
— Тут кепска працуюць участковыя інспектары. Узяць пытанне пад асаблівы кантроль, — падкрэсліў М. Какора.
За тыдзень зарэгістравана 168 паведамленняў аб правапарушэннях. Узбуджана 1 крымінальных спраў, 9 раскрыта. Па эканамічнай злачыннасці ўзбужана 13 крымінальных спраў (фальшывыя разліковыя сродкі). Зарэгістравана 4 ДТЗ, затрымана 4 кіроўцы ў нецвярозым стане, складзена 78 пратаколаў на парушэнне хуткаснага рэжыму і аштрафавана 18 пешаходаў, якія парушалі Правілы дарожнага руху.
У цэнтры ўвагі апаратнай нарады пытанні функцыянавання камунальнай службы, а таксама актуальныя пытанні эканамічнага характару: выканання прагнозных паказчыкаў, увядзення ў абарот невыкарыстоўваемай маёмасці арганізацый і устаноў, выканання праграмы развіцця Прыпяцкага Палесся, скарачэнне стратных прадпрыемстваў раёна, будаўніцтва жылля і сацыяльна-значных аб’ектаў. – Усе пытанні штодзённа павінны быць у цэнтры ўвагі, трэба палепшыць справы па многіх накірунках дзейнасці, адзначыў старшыня райвыканкама. Невырашаемых пытанняў сёння не існуе там, дзе належна працуюць думаючыя кіраўнікі.
Па матэрыялах райвыканкама.