Ты мяне паважаеш…

Што не падзялілі паміж сабою жыхар вёскі Сукачы Жыткавіцкага раёна і яго госць з Салігорскага раёна, устанаўлівае зараз следства. Дакладна вядома толькі адно – першы мужчына пакінуў гэты грэшны свет назаўсёды.


Трагедыя адбылася ў в. Сукачы напрыканцы жніўня. У дом да мясцовага жыхара, 1965 года нараджэння, і завітаў госць з Салігоршчыны, 1968 года нараджэння. Паміж імі ўзнікла бойка, падчас якой салігорац моцна збіў сукачоўца. Апошні ад атрыманых траўм памёр.


Падобнае злачынства адбылося і ў вёсцы Вільча. Толькі тут героямі трагічных падзей сталі сужыцелі. Бойка паміж грамадзянскімі мужам і жонкай узнікла ў палове трэцяй ночы. Біў мужчына жанчыну вельмі моцна па ўсіх частках цела. Ад нанесеных траўм сужыцелька памерла ў бальніцы. А жыхару Вільчы, 1972 года нараджэння, цяпер прыйдзецца адказаць па ўсёй строгасці закона.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.